27 снежня 2024, Пятніца, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мішэль Рэнэры: Шкадую, што Бяляцкі і Статкевіч не побач з намі

2
Мішэль Рэнэры: Шкадую, што Бяляцкі і Статкевіч не побач з намі

На прыёме, прысвечаным Дню ўзяцця Бастыліі, французскі амбасадар казаў пра беларускіх палітвязняў.

На ўрачысты прыём у французскай амбасадзе, прысвечаны нацыянальнаму святу Францыі, прыйшлі дыпламаты, акрэдытаваныя ў нашай краіне і апазіцыйныя палітыкі. Афіцыйныя асобы праігнаравалі яго, паведамляе «Беларускі партызан».

Французскі амбасадар Мішэль Рэнэры сваю прамову сказаў на беларускай мове.

«Мне вельмі шкада, што сёння не ўсе сябры змаглі прысутнічаць на нашым святочным вечары. Я перадаю прывітанне Алесю Бяляцкаму праз яго жонку і Мікалаю Статкевічу ... Я глыбока шкадую аб тых людзях, якія не змаглі таксама сёння прысутнічаць, таму што баяцца страціць працу.

Я высока цаню прафесіяналізм спадара Мартынава. Хачу адзначыць, што дыпламатыя - гэта не супермаркет, у якім што хачу - тое бяру, а што не хачу, то пакідаю. Дыпламатыя - гэта цэлы комплекс, які прымаеш, ці не прымаеш. Я знаходжуся тут, у Беларусі, не толькі для таго, каб рэкламаваць французскі каньяк, віно, французскую культуру, але і для таго, каб гаварыць аб правах чалавека, аб дэмакратычных свабодах», - працытаваў палітык Сяргей Скрабец французскага амбасадара.

«Шкада, што на гэтым прыёме не было шведскага амбасадара Эрыксана, які кажа толькі пра культуру, але ніколі - пра палітыку. Затое там прысутнічаў амбасадар Ізраіля, думаю, яму прыемна было даведацца, што не ўсе амбасадары бегаюць да Лукашэнкі за падачкамі. Ёсць прынцыповыя амбасадары, якія адстойваюць дэмакратычныя каштоўнасці. Я ў захапленнi мужнасцю французскага амбасадара і яго шчырасцю», - дадаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках