19 траўня 2024, Нядзеля, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч дачакаўся чаргі ў карцэр

10
Мікалай Статкевіч дачакаўся чаргі ў карцэр

З 6 ліпеня палітвязень Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў карцэры СІЗА ў Магілёве, дзе адбывае пакаранне за так і не агучаную правіну.

Жонка палітвязня Марына Адамовіч даведалася пра гэта толькі 13 ліпеня, піша statkevich.org.

Кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч ужо шэсць сутак знаходзіцца ў карцэры. Ён нарэшце «дачакаўся чаргі» ў спецыяльную камеру для адбывання пакарання. Як паведаміў Мікалай Статкевіч жонцы ў апошнім лісце, ніхто так і не паведаміў яму, за што канкрэтна накладзена спагнанне.

Раней палітвязень выказваў меркаванне, што гэта - «помста за нейкі сарваны план» ...

Мікалай Статкевіч - кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года, прысуджаны да 6 гадоў пазбаўлення волі, знаходзіцца зараз у турме № 4 у г. Магілёве, куды пераведзены на 3 гады са Шклова, з ПК-17, нібыта як «злосны парушальнік рэжыму», які «не стаў на шлях выпраўлення». У дачыненні да палітвязня неаднаразова здзяйсняліся грубыя правакацыі, якія наўпрост звязваюцца з яго адмовай падпісаць прашэнне аб «памілаванні».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках