24 лiстапада 2024, Нядзеля, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адказваць за кантрабанду растваральнікаў прыйдзецца Румасу

13
Адказваць за кантрабанду растваральнікаў прыйдзецца Румасу

Першы віцэ-прэм'ер Расеі Ігар Шувалаў падыме напярэдадні візіту Мядзведзева ў Менск тэму растваральнікаў.

Абмяркаванне далікатнай тэмы, якая дазваляе Беларусі «эканоміць» каля 1 млрд. даляраў на пералічэнні экспартных пошлін у расейскі бюджэт, намечана за дзень да візіту ў Менск прэм'ера РФ Дзмітрыя Мядзведзева. Характэрны і той факт, за Беларусь будзе адказваць не першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка, які курыруе ТЭК, а Сяргей Румас, паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на крыніцу ў органах дзяржкіравання РБ.

«Пытанне аб экспарце Беларуссю растваральнікаў у трэція краіны мяркуецца абгаварыць 17 ліпеня напярэдадні пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы ў ходзе сустрэчы першага віцэ-прэм'ера РФ І.Шувалава і віцэ-прэм'ера Беларусі С.Румаса сярод іншых пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Расея ўжо публічна выказвала заклапочанасць рэзкім ростам экспарту з Беларусі згаданай групы нафтапрадуктаў. А на нарадзе 18 чэрвеня Дзмітрый Мядзведзеў даў даручэнне ўраду да жніўня прааналізаваць сітуацыю з экспартам нафтапрадуктаў з Беларусі ў трэція краіны.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках