3 траўня 2024, Пятніца, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС: А ў нас пра кантрабанду не пыталіся

7
МЗС: А ў нас пра кантрабанду не пыталіся

МЗС Беларусі гаворыць аб адсутнасці пытанняў ад расейскіх калегаў з нагоды кантрабанды растваральнікаў.

Расейскі МЗС не звяртаўся да сваіх беларускіх калегаў па пытанні экспарту з тэрыторыі Беларусі растваральнікаў, заявіў журналістам у пятніцу ў Менску намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў.

«Па лініі дыпламатычных кантактаў не было зваротаў», - сказаў А.Гур'янаў. Ён дадаў, што «калі ёсць нейкая прапрацоўка, то па лініі спецыялістаў-нафтавікоў», паведамляе «Інтэрфакс».

Раней прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў даручыў профільным міністэрствам прааналізаваць сітуацыю з экспартам нафтапрадуктаў з Беларусі ў трэція краіны ў сувязі з ўскоснымі дадзенымі з нагоды павелічэння аб'ёмаў экcпарта растваральнікаў.

У расейскага боку з'явіліся падазрэнні ў тым, што беларускі бок экспартуе нафтапрадукты ў трэція краіны пад выглядам растваральнікаў, з прычыны чаго ў расейскі бюджэт не паступае частка пошлін ад экспарту нафтапрадуктаў.

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў заяўляў, што РФ правядзе даследаванне прычын росту экспарту з Беларусі растваральнікаў і разбаўляльнікаў, каб выключыць падазрэнні ў тым, што рэспубліка такім чынам ухіляецца ад выплаты экспартных пошлін на нафтапрадукты.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках