2 траўня 2024, Чацвер, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Макар: У «Алмазе» з Лукашэнкі ўсе смяюцца

226
Ігар Макар: У «Алмазе» з Лукашэнкі ўсе смяюцца

Брат уцёкшага капітана міліцыі лічыць, што 80% сілавікоў супраць Лукашэнкі.

Як учора паведамляла «Народная воля», пасля 15 гадоў службы ў АМАПе і міліцыі капітан Сяргей Макар вымушаны быў схавацца за мяжой. Бег ён, таму што супрацоўнікі КДБ прымушалі яго прывабіць у пастку яго брата Ігара Макара, былога супрацоўніка спецпадраздзялення КДБ «Алмаз». Супрацоўнікі спэцслужб хацелі, каб капітан міліцыі выклікаў свайго брата ў Беларусь з любой нагоды. Пасля ўцёкаў Сяргей Макар распавёў журналістам аб палітычным вышуку ў МУС, недаверы міліцыянтаў да ўлады і аб фальсіфікацыі бюлетэняў невідушчых інвалідаў, вайскоўцаў і студэнтаў каледжаў.

Журналісты «Белсата» змаглі звязацца з Ігарам Макарам, які вымушаны быў бегчы з Беларусі на некалькі гадоў раней свайго брата-капітана міліцыі. Былы баец спецпадраздзялення «Алмаз» і цяпер вымушаны хаваць сваё месцазнаходжанне.

«Калі я працаваў у «Алмазе», падчас таго, як Лукашэнка выступаў - з яго ўсе смяяліся, як з Жырыноўскага. Вось рэальна смешна было! Усе казалі: калгаснік - і да гэтага часу так кажуць», - распавядае палітуцякач Ігар Макар.

Наконт Казуліна было два варыянты

Пасля звальнення з «Алмаза» Ігар Макар працаваў у службе бяспекі Аляксандра Казуліна. «Перад самымі выбарамі ў 2006 годзе мяне шукаў Карпенкоў, камандзір атрада, і Уладзімір Навумаў [у той час міністр унутраных спраў]. Наконт Казуліна яны вызначыліся, што яго проста з палітычнага поля трэба прыбіраць. Было дзве прапановы. Першая прапанова - я павінен быў дапамагчы ў атрыманні сур'ёзнага кампрамату на Казуліна. У прынцыпе, яны б садзейнічалі, дапамагалі - нават грашыма. А другая прапанова была - проста фізічна ўбраць», - распавядае суразмоўца.

80% сілавікоў - супраць Лукашэнкі

Ён адмовіўся выконваць замову, таму павінен быў з'ехаць з Беларусі. Аднак сувязі з сябрамі не губляе і ведае ўсе навіны сілавікоў: «У апошні час у КДБ створаны сацыяльна-аналітычны аддзел, у які ўваходзяць 15 чалавек, якія займаюцца менавіта гэтай сферай. Іх праблема - гэта апазіцыя. Цалкам на людзей паднімаюць розныя фотаздымкі, ці ледзь не адбіткі пальцаў. І створаны адразу ж другі аддзел актыўнага і пасіўнага праслухоўвання. У гэтых аддзелаў ёсць дазвол без інфармавання вышэйшага начальства слухаць усіх, каго захочуць».

Ці ёсць у сілавых органах людзі, гатовыя падтрымаць народ, калі той будзе змагацца супраць рэжыму? «Калі народ прыме рашэнне, і гэтая хваля пойдзе, хваля вось гэтага негатыву на ўладу, 80% супрацоўнікаў міліцыі, праваахоўных органаў, унутраных войскаў падтрымаюць грамадзян з умовай таго, што яны будуць проста ўпэўненыя ў сваёй будучыні», - упэўнены Ігар Макар.

Напісаць каментар 226

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках