2 траўня 2024, Чацвер, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былога дыктатара Туніса двойчы прысудзілі да пажыццёвага зняволення

5
Былога дыктатара Туніса двойчы прысудзілі да пажыццёвага зняволення

Зін аль-Абідзін бен Алі ў чацвер быў у другі раз завочна прысуджаны ваенным трыбуналам да пажыццёвага зняволення.

Яго абвінавацілі ў датычнасці да забойства 43 дэманстрантаў у дні «язмінавай рэвалюцыі» у 2011 годзе, паведамляе РІА «Новости».

У цяперашні час былы туніскі лідэр знаходзіцца ў Саудаўскай Аравіі, куды ён бег з сям'ёй пасля перавароту ў мінулым годзе.

Начальнік прэзідэнцкай службы бяспекі Алі Серыаці па тых жа абвінавачваннях атрымаў 20 гадоў турмы, а экс-кіраўнік МУС Туніса Рафік Бельхадж Касем - 15 гадоў зняволення.

Гэта не першы прысуд, вынесены завочна за апошні год экс-лідэру Туніса. Месяц таму суд прысудзіў былога прэзідэнта да пажыццёвага зняволення за дачыненне да забойства больш за 300 дэманстрантаў. Акрамя таго, бен Алі мае яшчэ некалькі завочных працяглых тэрмінаў ад 16 да 35 гадоў за карупцыю, махлярства, крадзеж дзяржсродкаў і захоўванне наркотыкаў.

Былы міністр унутраных спраў таксама ўжо прысуджаўся туніскім судом да 12 гадоў турмы за дачыненне да забойства дэманстрантаў. А вось Серыаці раней быў апраўданы па аналагічных абвінавачваннях.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках