23 снежня 2024, панядзелак, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч сустракае дзень нараджэння ў карцэры

45
Зміцер Дашкевіч сустракае дзень нараджэння ў карцэры

Палітзняволенаму лідэру «Маладога фронту» спаўняецца 31 год.

Зміцер Дашкевіч быў арыштаваны напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, у снежні 2010 года. Улады імкнуліся не дапусціць удзелу моладзевага лідэра ў акцыях пратэсту супраць іх фальсіфікацыі і наладзілі правакацыю супраць яго. У сакавіку 2011 года Зміцер Дашкевіч быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі нібыта за збіццё двух мінакоў. Тэрмін яго заключэння заканчваецца ў снежні гэтага года, але ўлады рыхтуюць новую крымінальную справу супраць палітыка па артыкуле 411 КК («невыкананне рэжыму калоніі»). Яму пагражае падаўжэнне тэрміна зняволення мінімум на год.

Цяпер ён адбывае пакаранне ў Глыбоцкай калоніі. Як і свой мінулы дзень нараджэння, 31-годдзе лідэр «Маладога фронту» сустракае ў карцэры.

Такія людзі, як Зміцер Дашкевіч - гонар беларускай нацыі. Ён ужо стаў прыкладам для многіх маладых беларусаў, якія змагаюцца за свабоду сваёй краіны. Рэдакцыя сайта charter97.org віншуе лідэра «Маладога фронту» з днём нараджэння і жадае яму хутчэйшага выхаду на волю.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках