4 траўня 2024, Субота, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дашкевічу пагражае яшчэ год турмы

25
Дашкевічу пагражае яшчэ год турмы

Па БТ абвясцілі аб узбуджэнні новай справы супраць Зміцера Дашкевіча

Сёння раніцай у перадачы «Зона Х» абвясцілі, што «прынята рашэнне» узбудзіць у дачыненні да палітвязня крымінальную справу «за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі», піша «Народная воля».

Калі Зміцера Дашкевіча прызнаюць вінаватым па гэтым артыкуле, яму могуць дадаць да турэмнага тэрміну яшчэ год зняволення. Нагадаем, апазіцыянер напярэдадні падзей Плошчы-2010 быў асуджаны на 2 гады нібыта за хуліганства і павінен выйсці на свабоду 18 снежня 2012.

«Прымяненне артыкула 411 КК Рэспублікі Беларусь - вельмі распаўсюджаная з'ява ў беларускіх турмах, - пісаў на сваім сайце Валерый Леванеўскі. - Часта прымяняецца незаслужана, і да тых асуджаных, хто мае пачуццё ўласнай годнасці, хто патрабуе ад адміністрацыі калоніі захавання законаў, правоў асуджаных. Замест выхаваўчай працы з асуджаным, адміністрацыя калоній часта, такім чынам, трымае ў страху іншых асуджаных. Асуджаны ставіцца перад выбарам - выконваць злачынныя дзеянні па загадзе прадстаўнікоў адміністрацыі (збіваць іншых асуджаных і т.п.) або быць сумленным «арыштантам». Тых, хто гэтаму пярэчыць, могуць «зрабіць» злосным парушальнікам рэжыму ўтрымання па сфабрыкаваным ці неабгрунтаваным абвінавачванням, змясціць у СІЗА, ПКТ і потым закрытым выязным судом асудзіць па 411 арт. КК Рэспублікі Беларусь.

Зыходзячы з судовай практыкі, усе, каго адміністрацыя калоніі «прадставіла» да дадатковага тэрміну па арт.411 КК Рэспублікі Беларусь, атрымліваюць тэрміны без належнага судовага разбору».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках