23 снежня 2024, панядзелак, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрмінова: Аб катаваннях палітвязняў далажылі ў ААН

22
Тэрмінова: Аб катаваннях палітвязняў далажылі ў ААН

У ААН пададзена тэрміновае паведамленне аб катаваннях у дачыненні да Статкевіча і Дашкевіча.

Спецдакладчыку ААН па катаваннях накіраваны скаргі з просьбай расследаваць факты бесчалавечнага абыходжання з палітвязнямі Мікалаем Статкевічам і Зміцерам Дашкевічам.

У дадзеным выпадку гаворка ідзе аб тэрміновым звароце, які падаецца на падставе падазрэнняў аб тым, што ў адносiнах да асобы прымяняюцца катаванні, калі патрабуецца неадкладнае ўмяшанне для спынення такіх дзеянняў, паведамляе protivpytok.org.

У зваротах гаворыцца аб невыносных умовах, створаных для адбывання пакарання, пра ўтрыманне сумесна з асобамі, у якіх маюцца небяспечныя заразныя або псіхічныя захворванні, пра тое, што палітвязняў, фактычна, мардуюць голадам, дазваляючы набываць тавары на суму толькі 100 тысяч рублёў у месяц (уключаючы гігіенічныя прыналежнасці), пастаянна змяшчаюць у карцэр па надуманым парушэнням, пра тое, што супраць Зміцера Дашкевіча была заведзеная новая крымінальная справа, па якой яму пагражае яшчэ год турмы. Таксама гаворыцца пра тое, што Статкевіч быў падвергнуты жорсткаму і бесчалавечнаму абыходжанню ў СІЗА КДБ пасля арышта ў снежні 2010 года, аб чым маюцца шматлікія сведчанні.

Таксама ў выпадку падачы тэрміновай скаргі важны фактар утрымання асоб incommunicado, г.зн. калі іх сувязь з навакольным светам адсутнічае альбо істотна абмежаваная.

«Перавага тэрміновай працэдуры ў тым, што для падачы такога звароту не абавязкова перш за ўсё вычарпаць усе ўнутраныя сродкі прававой абароны. Тэрміновыя працэдуры накіраваны на тое, каб спыніць пэўныя дзеянні, якія парушаюць правы канкрэтных асоб, калі маюцца сур'ёзныя асцярогі ў дачыненні да іх бяспекі.

Спецдакладчык ААН па катаваннях, калі палічыць патрэбным, накіроўвае ў тэрміновым парадку заклік да міністра замежных спраў з просьбай да ўрада прыняць неабходныя меры да забеспячэння правоў гэтых асоб.

На сённяшні дзень працэдура ААН не прадугледжвае інфармаванне асоб, якія падалі скаргу і іншых зацікаўленых асоб аб прадпрынятых дзеяннях, таму дзейснасць кожнай скаргі ацаніць цяжка. Але цяпер неабходна выкарыстоўваць усе механізмы для абароны праў палітвязняў. Да таго ж, ёсць надзея, што з прызначэннем спецдакладчыка ААН па Беларусі эфектыўнасць «аанаўскіх» механізмаў ўзрасце», - распавяла праваабаронца Дар'я Корсак.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках