15 лiстапада 2024, Пятніца, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў: У партнёраў па Мытным саюзе «не ўсё дзякуй Богу»

57
Мядзведзеў: У партнёраў па Мытным саюзе «не ўсё дзякуй Богу»

Прэм'ер-міністр Расеі раскрытыкаваў «саюзнікаў».

На нарадзе з кіраўнікамі рабочых груп прадпрымальніцкай ініцыятывы 24 ліпеня прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў назваў перадачу мытных функцый наднацыянальным органам Мытнага саюза рэальнай праблемай і заклікаў улады рабіць усё, каб гэтая перадача не суправаджалася дэградацыяй тых вынікаў, якія былі дасягнуты ў РФ.

У Мытны саюз уваходзяць Расея, Беларусь і Казахстан. «Перадача цэлага шэрагу функцый Мытнаму саюзу, органам Мытнага саюза і іншым наднацыянальным органам, якія будуць узнікаць, гэта рэальная праблема. Нават у тых галінах, дзе ў нас выглядае ўсё нядрэнна, як то, напрыклад, рэгуляванне антыманапольных расследаванняў, рэгуляванне манапалістычнай дзейнасці, калі казаць шчыра, то перадача адпаведных функцый на наднацыянальны орган можа нас не падняць, а апусціць», - цытуе Мядзведзева РІА Новости . Паводле слоў расейскага прэм'ера, у партнёраў па Мытным саюзе «не ўсё дзякуй Богу». «І ў гэтым сэнсе ў нас лепш. Я без лішняй сціпласці скажу: у іх, напэўна, там не бліскуча, але ў нас лепш, хоць і ў нас там праблем дастаткова», - адзначыў кіраўнік урада. Ён заявіў, што неабходна зрабіць усё для таго, каб «перадача адпаведных функцый рэгулявання антыманапольных расследаванняў, абмежавання манапалістычнай дзейнасці не суправаджалася дэградацыяй тых вынікаў, якія ўжо былі дасягнуты». «У гэтым выпадку лепш ужо пачакаць чагосьці. Там у нас ёсць тэрміны, вядома, але перш чым гэта рабіць, трэба ўзважыць усе за і супраць», - сказаў Мядзведзеў.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках