19 траўня 2024, Нядзеля, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія палітыкі заступіліся за Лукашэнку

99
Расейскія палітыкі заступіліся за Лукашэнку

Віцэ-прэм'ер Расеі лічыць, што дыктатара незаслужана пазбавілі магчымасці наведаць Лондан.

Напярэдадні стала вядома, што Лукашэнку, які таксама ўзначальвае Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі, не далі акрэдытацыю на лонданскія Гульні, нагадвае РСН.

Такое рашэнне брытанскіх улад віцэ-прэм'ер Расеі Дзмітрый Козак назваў несправядлівым, нагадаўшы прынцып «Алімпіяда па-за палітыкай».

Падобнага меркавання прытрымліваецца і кіраўнік Алімпійскага камітэта Расеі, намеснік спікера Дзярждумы Аляксандр Жукаў. У інтэрв'ю журналістам ён сказаў, што спорт і палітыка падзелены. «Адмаўляць камусьці ў акрэдытацыі па палітычных меркаваннях - проста няправільна і не адпавядае алімпійскім ідэалам», - адзначыў Жукаў.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка занесены ў «чорны спіс» беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўразвяза за парушэнні праў чалавека.

Напісаць каментар 99

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках