19 траўня 2024, Нядзеля, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочага звольнілі за фатаграфіі бруднага маргарыну

49
Рабочага звольнілі за фатаграфіі бруднага маргарыну

Грузчыка папрасілі адпрацаваць не ў свой працоўны дзень, а потым звольнілі за прагул.

Актывіст дэмакратычнага руху Уладзімір Трызуноў працаваў простым грузчыкам на заводзе «Магілёўхлебпрам», перадае «Еўрарадыё».

16 ліпеня ён апублікаваў у інтэрнэце фатаграфіі расталага на прадпрыемстве маргарыну, які прама з бруднай падлогі адпраўляўся на выпечку печыва. Пасля гэтага кіраўніцтва пачало ціснуць на грузчыка. Спачатку яму не раз прапанавалі звольніцца па ўласным жаданні, а калі Уладзімір адмовіўся, начальства яго падставіла.

«У панядзелак мяне выклікала мой майстар і сказала, што я павінен выйсці на працу ў сераду, у мой выходны дзень. Я так і зрабіў, у сераду прыйшоў на працу, адпрацаваў дзве гадзіны, пасля гэтага мяне выклікалі ў кабінет дырэктара і прымусілі напісаць тлумачальную наконт таго, дзе я быў у аўторак», - распавёў Уладзімір Трызуноў. Майстар свой загад аб працы ў выходны не пацвердзіла. Таму Уладзіміру залічылі прагул, а 27 ліпеня яго звольнілі з працы.

Нагадаем, з-за таго, што прадпрыемства «Магілёўхлебпрам» закупіла занадта шмат маргарыну, не разлічыўшы памераў халадзільнікаў, ён растаў і расцёкся па падлозе. Замест таго, каб выкінуць забруджаны прадукт, работнікаў хлебакамбіната прымусілі яго збіраць. А потым з гэтага сапсаванага маргарыну на прадпрыемстве пяклі печыва, якое ядуць, у тым ліку, і дзеці.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках