15 траўня 2024, Серада, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск можа патануць да 2020 года

11
Менск можа патануць да 2020 года

Будаўніцтва калектара «Цэнтр» для сходу вады пасля дажджу завершаць толькі ў 2020 годзе.

Практычна кожнае лета сталіца сутыкаецца з адной і той жа праблемай: патопы пастаянна «спрабуюць на трываласць» каналізацыйную сістэму Менска. І тая, як ужо неаднаразова пераконваліся жыхары вул. Нямігі, вул. Куйбышава, вул. Лынькова і іншых, не вытрымлівае напору сезонных ліўняў. Раней паведамлялася, што праблему вырашыць будаўніцтва калектара «Цэнтр», адкрыццё было запланавана на 2018 год. Па апошняй інфармацыі, пацярпець патопы прыйдзецца яшчэ даўжэй, піша onliner.by.

Зараз ажыўленае скрыжаванне, напрыклад скрыжаванне вул. Прытыцкага і пр. Пушкіна, можа затапіць за 15-20 хвілін. Падземныя камунікацыі, пракладзеныя ў далёкія 1960-я, даўно патрабавалі рэканструкцыі, а актыўнае будаўніцтва ў апошнія гады толькі пагоршыла праблему. Вялікія плошчы заасфальтаваныя, велізарная колькасць вады трапляе ў ліўнёўку, і магістральныя калектары ў пікавыя моманты не спраўляюцца. Абяцалі, што радыкальна ўсе праблемы вырашыць калектар «Цэнтр», будаўніцтва якога вядзецца ўжо далёка не першы год. Прыблізны кошт яго ўзвядзення ацэньваўся ў 267 мільёнаў даляраў. Аднак, мяркуючы па ўсім, крызіс крыху змяніў планы будаўнікоў і камунальнікаў. У першую чаргу гэта закранула тэрміны здачы аб'екта.

«Дзве апошнія чаргі калектара «Цэнтр» будуць будаваць у бліжэйшыя 7 гадоў (завершаць у 2020 годзе), - паведамляе інфармагенцтва «Менск-Навіны». - Па словах галоўнага інжынера інстытута «Менскінжпраект» Уладзіміра Котава, гэта абыдзецца ў 2,7 трыльёна рублёў (раней будаўнікі казалі пра суму ў 330 тысяч даляраў за працу толькі на адным участку). Будзе таксама ўзведзена станцыя па водаачыстке ў прамзоне «Калядзічы».

Таксама паведамляюцца некаторыя звесткі аб прынцыпах працы «Цэнтра»: вада, якая паступае па ліўневай каналізацыі з менскіх вуліц, будзе праходзіць патройную ачыстку і накіроўвацца ў Свіслач. Абсталяванне здольна працаваць на глыбіні больш за 20 м. Зараз пракладзены і ўведзены ў строй першыя 3 чаргі калектара - ад былой вёскі Ржавец да ўчастка на праспекце Пераможцаў каля Палаца спорту».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках