20 траўня 2024, панядзелак, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літву не ўпусцілі беларуса на Porsche з савецкай сімволікай (Фота)

151

26-гадоваму камуністу прыйшлося ехаць дадому.

У ноч з панядзелка на аўторак на КПП Лаварышкес літоўскія памежнікі заўважылі, што на Porsche 996 з беларускімі нумарамі намаляваная савецкая сімволіка - на ярка-чырвоным капоце быў жоўты серп, молат і зорка. Дакументы 26-гадовага гаспадара машыны былі ў парадку, піша ru.delfi.lt.

У Літве забаронена публічна дэманстраваць савецкую і нацысцкую сімволіку, таму памежнікі паведамілі беларусу, што яго машына не зможа трапіць на тэрыторыю нашай Літвы.

Беларускаму камуністу прапанавалі працягнуць падарожжа пешшу або на аўтобусе. Мужчына адмовіўся, таму яму выдалі адмову ва ўездзе на тэрыторыю краіны.

Нагадаем, што дэманстрацыя ці распаўсюд савецкай або нацысцкай сімволікі ў Літве караецца штрафам у памеры 500-1000 літаў (180-350 даляраў).

Напісаць каментар 151

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках