17 траўня 2024, Пятніца, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыгуначныя чэргі б'юць рэкорды

29
Чыгуначныя чэргі б'юць рэкорды

Каб атрымаць жаданы квіток, гамяльчанам даводзіцца чакаць у чарзе больш гадзіны.

Нават у начны час чэргі да акенцаў дасягаюць некалькіх дзясяткаў чалавек, піша «Ежедневник».

Такая інтэнсіўнасць нетыповая нават па мерках традыцыйна гарачага сезона адпачынкаў. Начальнік вакзала станцыі Гомель РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Віталь Сушчынскі назваў павелічэнне пасажырапатока «проста катастрафічным».

Калі звычайна адзін касір абслугоўвае за змену ў сярэднім 200-250 чалавек, то зараз – каля 400-500. Абсалютным чэмпіёнам рэйтынгу пасажырскага попыту з'яўляецца, само сабою, паўднёвы кірунак.

Асабліва красамоўным выглядае параўнанне цяперашняй карціны з леташняй сітуацыяй, калі з-за дэвальвацыі, інфляцыі і паўсюднага дэфіцыту валюты ў чыгуначных касах Гомеля панавала амаль поўнае зацішша.

Зрэшты, у саміх перавозчыкаў ёсць нагода для радасці – планы па афармленні праязных дакументаў выконваюцца на 220%. Ды у цэлым чыгуначнікі настроены аптымістычна, сцвярджаючы, што, нягледзячы на рэзка ўзрослую нагрузку, з працай спраўляюцца – скаргаў на нястачу квіткоў не паступае. Стомленыя чэргамі пасажыры трываюць нязручнасці нездарма, бо ў выніку шчасна накіроўваюцца ў пункты прызначэння.

Акрамя таго існуюць альтэрнатыўныя варыянты набыцця квіткоў, такія як браніраванне па тэлефоне і праз інтэрнэт. А за сімвалічную даплату квіткі даставяць кліенту асабіста ў рукі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках