Пуцін прапаноўвае ЕЗ стварыць адзіны рынак
61- 9.07.2012, 13:50
Яго аб'ёмы прэзідэнт Расеі ацаніў у трыльёны еўра.
Уладзімір Пуцін лічыць, што ўзровень супрацоўніцтва Расеі і ЕЗ не адпавядае патэнцыялу бакоў, і прапануе еўрапейцам стварыць адзіны рынак, які будзе распасцірацца ад Атлантыкі да Ціхага акіяна, перадае «Інтэрфакс».
Пра гэта ён заявіў на нарадзе ў МЗС у панядзелак.
«Мы з Еўропай маглі б паставіць амбіцыйную мэту - пабудова адзінага рынку ад Атлантыкі да Ціхага акіяна аб'ёмам у трыльёны еўра», - сказаў прэзідэнт Расеі.