4 чэрвеня 2024, aўторак, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевічу адмовіліся перадаваць тэлеграму на беларускай мове

16
Статкевічу адмовіліся перадаваць тэлеграму на беларускай мове

Віншаванне палітвязню прыйшлося перапісваць па-руску.

Былы палітвязень Сяргей Скрабец распавёў, як у яго не хацелі браць на пошце віншавальную тэлеграму для палітвязня Мікалая Статкевіча, перадае «Радыё Свабода».

«Я панёс на пошту тэлеграму, каб павіншаваць свайго сябра Мікалая Статкевіча з днём нараджэння. Гэта паштовае аддзяленне № 85 у Серабранцы. Я напісаў «Дарагі Мікола! Віншую з Днём народзінаў. Трымайся, мы пераможам!». Гэта ж тэлеграма - тут шмат не напішаш», - сказаў Сяргей Скрабец.

І быў вельмі здзіўлены, калі жанчына на пошце сказала, што яна не можа ўзяць гэтую тэлеграму, так як яна напісана «на беларускай мове», так яна дакладна сказала. Я спытаў, чаму нельга на беларускай мове? Яна адказала, што тэлеграф можа перадаваць тэкст толькі на рускай мове. І мне прыйшлося перапісаць тэкст на рускую мову», - заявіў Скрабец.

Нагадаем, 12 жніўня Мікалай Статкевіч адсвяткаваў за кратамі свой дзень нараджэння. Мікалай Статкевіч - кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. Затрыманы 19 снежня 2010 года пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках