У Менску аўтамабіль праваліўся пад зямлю (Фота)
9- 14.08.2012, 9:50
Легкавушка правалілася пад зямлю з-за прасядання грунту на праспекце газеты «Звязда» у Менску.
Пра гэта паведаміў памочнік начальніка Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі, перадае БелТА.
«Ёсць інфармацыя аб прасяданні грунту на праезнай частке на праспекце газеты «Звязда». З-за гэтага пад зямлю часткова праваліўся легкавы аўтамабіль, паводле папярэдніх дадзеных «Пежо». На месцы ўжо працуюць нашы спецыялісты», - распавёў Дэмбоўскі.
Па наяўных звестках, правал на дарозе ўтварыўся з-за падмыва грунту. Ніхто не пацярпеў.
Фота TUT.by