19 траўня 2024, Нядзеля, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін стаў выязным

Леў Марголін стаў выязным

Пасля пяці месяцаў знаходжання ў спісе «невыязных» высветлілася, што падстаў для гэтага абмежавання ў дачыненні да намесніка старшыні АГП няма.

Пра гэта 13 жніўня ва «урачыстай» абстаноўцы ў будынку Маскоўскага раённага суда г. Менска паведаміў Льву Марголіну прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў і выдаў адпаведны дакумент.

- Не факт, што я не з'яўлюся ў гэтым спісе праз нейкі час, але на сённяшні дзень - падзея даволі прыемная, - адзначыў намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў інтэрв'ю ucpb.org.

Нагадаем, 23 сакавіка Леў Марголін атрымаў даведку з Барысаўскага РУУС аб тым, што яму забаронены выезд за межы Беларусі. Намесніка старшыні АГП зрабілі невыязным з прычыны «прад'яўлення грамадзянскага пазову ў судзе», аб якім ён нічога не чуў. За апошнія паўгады ў спісе «невыязных» па розных прычынах апынуўся шэраг беларускіх праваабаронцаў, палітыкаў і журналістаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках