14 чэрвеня 2024, Пятніца, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З «Ітэрай» канчаткова развіталіся

19
З «Ітэрай» канчаткова развіталіся

Лукашэнка даручыў скасаваць дамову аб будаўніцтве «Менск-сіці».

Інвестдамова паміж Беларуссю і сумесным таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Менск-сіці», асноўным заснавальнікам якога з'яўляецца група кампаній «Ітэра», аб будаўніцтве «Менск-сіці» скасоўваецца. Прычына - немагчымасць яго рэалізацыі інвестарам ва ўстаноўленыя тэрміны, паведамляе БелТА.

З 1 верасня прызнаецца страціўшым сілу ўказ ад 21 красавіка 2009 года № 216 «Аб некаторых мерах па рэалізацыі інвестыцыйнага праекта «Дзелавы цэнтр «Менск-Сіці».

Прынята рашэнне знайсці новага інвестара для рэалізацыі гэтага праекта.

«Менск-сіці» - шматфункцыянальны комплекс у Менску. На тэрыторыі ў 318 га будуць размешчаны жылы раён, аб'екты камерцыйнай нерухомасці і адміністрацыйныя будынкі. Праект выставяць на міжнародны конкурс. Акрамя таго, прэзентацыя пляцоўкі адбудзецца на інвестыцыйным форуме, які пройдзе ў Менску ў лістападзе бягучага года.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках