26 лiстапада 2024, aўторак, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Літвы разбярэцца ў «плюшавым дэсанце»

6
Прэм'ер-міністр Літвы разбярэцца ў «плюшавым дэсанце»

Прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс дапаможа Беларусі расследаваць інцыдэнт са шведскім самалётам.

Прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс, які вярнуўся з адпачынку, сцвярджае, што будзе прасіць прадаставіць інфармацыю аб несанкцыянаваным палёце шведскіх пілотаў з Літвы ў Беларусь, піша ru.delfi.lt.

«Вярнуўшыся з адпачынку, я адразу буду прасіць прадаставіць больш вычарпальную інфармацыю аб усёй сітуацыі і ўсіх падзеях, звязаных з так званым «плюшавым дэсантам ». Мы з'яўляемся суседзямі Беларусі, а таксама дзяржавай - удзельнікам Еўрапейскага Звяза, якая разам з усімі членамі ЕЗ ажыццяўляе агульную палітыку ў такіх выпадках, як гэты», - сказаў у чацвер у інтэрв'ю Žinių radijas Кубілюс.

На пытанне, ці трэба дапамагчы Беларусі расследаваць гэты інцыдэнт, кіраўнік літоўскага ўрада адказаў:

«Я лічу, што, згодна з устаноўленымi правiламi супрацоўніцтва праваахоўных органаў, у нас ёсць усе магчымасці дзейнічаць па такіх пагадненнях, і думаю, так і паступім».

Ён устрымаўся ад каментароў аб тым, што ў літоўскіх дзяржустаноў няма адзінай пазіцыі па гэтым пытанні.

«Сёння з раніцы я не бяруся ацэньваць гэтую сітуацыю. Як я ўжо сказаў, ужо сёння мы паспрабуем сабраць больш інфармацыі, каб стала зразумела, як мы далей павінны сябе паводзіць», - сказаў ён.

Як паведамляў сайт charter97.org, 4 ліпеня беларускую мяжу незаўважна для СПА перасёк лёгкаматорны шведскі самалёт. Над Івянцом і ўскраінамі Менска з яго былі скінутыя плюшавыя мядзведзі з плакатамі ў падтрымку свабоды слова ў Беларусі. Улады Беларусі не прызнавалі факту палёту да 26 ліпеня, заяўляючы, што «вядзецца праверка». Тым часам былі затрыманыя фатограф Антон Сурапін, які выклаў у інтэрнэце фота плюшавых мядзведзяў, знойдзеных пад Івянцом, а таксама рыэлтар Сяргей Башарымаў, які ў Менску здаваў шведам кватэру. Ім прад'яўлена абвінавачванне ў дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы, журналісту і рыэлтару пагражае да 7 гадоў турмы.

Пасля гэтага інцыдэнту Лукашэнка зняў з пасад старшыню Дзяржпамежкамітэта генерал-маёра Ігара Рачкоўскага і камандуючага ВПС і войскамі СПА Узброеных Сіл генерал-маёра Зміцера Пахмелкіна. З краіны быў высланы амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан, а беларуская амбасада ў Швецыі адклікана.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках