27 красавiка 2024, Субота, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НТВ: Плюшавыя мішкі гуляюць з Лукашэнкай у кошкі-мышкі (Відэа)

32

Тэлеканал НТВ вярнуўся да тэмы «плюшавага дэсанта».

У Мінабароны Беларусі пацвердзілі, што 4 ліпеня паветраную прастору краіны незаконна перасёк замежны самалёт. На яго борце знаходзіліся сотні цацачных мядзведзяў, якіх на парашутах выкінулі непадалёк ад Менска разам з улёткамі ў абарону свабоды слова. За штурвалам сядзелі двое лётчыкаў са Швецыі. Іх зараз настойліва клічуць на размову ў беларускі КДБ, ручаючыся, што недатыкальнасць гарантавана. Пілоты абяцанням не вераць і гатовыя мець зносіны толькі на сваёй тэрыторыі або праз Інтэрнэт. Карэспандэнт НТВ менавіта так з імі і звязаўся.

Развіццё скандалу з плюшавымі мішкамі ўсё больш нагадвае гульню ў кошкі-мышкі. Беларускі камітэт дзяржбяспекі прапанаваў шведскім пілотам прыехаць у Менск для правядзення вочных ставак. Лётчыкі спачатку пагадзіліся, але потым перадумалі.

Пер Кромвел, кіраўнік піяр-агенцтва, якое арганізавала плюшавую атаку, пацвердзіў, што пілоты ў Менск ехаць не збіраюцца. Адмову ідэолаг плюшавай атакі тлумачыць тым, што ў Беларусі небяспечна.

«Улічваючы, як прыгнятаюцца правы грамадзян Беларусі, мы разумеем, што заканадаўства не працуе ў гэтай краіне», - кажа ён.

У КДБ свайго лёсу па справе аб дапамаганні шведскім пілотам чакаюць фатограф і рыэлтар. Іх дачыненне або недатычнасць да «плюшавага дэсанту» павінны вырашыць вочныя стаўкі з лётчыкамі.

Аднак нават калі ўдзельнікі плюшавага бамбавання пагадзяцца прыехаць, то атрымаць беларускія візы ім будзе цяжка. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі пасля ўзаемнага закрыцця амбасад фактычна спыніліся, і хоць беларускі бок працягвае настойваць, што высадка цацачных мядзведзяў ніяк не звязаная з дыпламатыяй, еўрапейскія палітыкі пагражаюць Менску новымі санкцыямі, збольшага і ў сувязі з арыштамі па «плюшавай справе». Пытанне аб санкцыях ЕЗ збіраецца разгледзець да 31 кастрычніка.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках