24 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Коммерсант: Макей будзе ратаваць Лукашэнку ад еўрапейскіх санкцый

31
Коммерсант: Макей будзе ратаваць Лукашэнку ад еўрапейскіх санкцый

Эксперты звязваюць адстаўку Сяргея Мартынава з правалам заходняга вектара знешняй палітыкі Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка вызваліў Сяргея Мартынава ад пасады кіраўніка МЗС. Замест яго МЗС узначаліў кіраўнік адміністрацыі Уладзімір Макей. Эксперты звязваюць адстаўку Сяргея Мартынава з правалам заходняга вектара знешняй палітыкі краіны: адносіны Менска з ЕЗ цяпер няма куды горш - дыялог перапынены, а еўрапейцы ўжо анансавалі ўвядзенне новых санкцый супраць Беларусі ў кастрычніку, піша расейскае выданне "Коммерсант".

Беларускі эксперт Юрый Хашчавацкі заявіў, што спадара Мартынава абвінавацілі ў правалах, якія адбыліся з-за рэзкіх антызаходніх выпадаў самога прэзідэнта.

На думку каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Уладзіміра Кобеца, кадравыя перастаноўкі маюць і ўнутрыпалітычны аспект - іх ініцыяваў сын кіраўніка, сакратар Савета бяспекі Віктар Лукашэнка. «Кіраўнік адміністрацыі - гэта чалавек, які мае доступ да Лукашэнкі. Віктар Лукашэнка, які кантралюе ўвесь сілавы блок, даўно спрабаваў паставіць туды свайго чалавека. А Макея проста засунулі на пасаду кіраўніка МЗС, які цяпер у Беларусі мала што значыць», - растлумачыў эксперт.

Уладзімір Макей - выхадзец са спецслужбаў. Па дадзеных беларускіх СМІ, з 1980 года ён 11 гадоў працаваў у ГРУ Мінабароны СССР, даслужыўся да палкоўніка. Пасля распаду Савецкага Саюза перайшоў на дыпслужбы - працаваў у апараце МЗС, быў прадстаўніком Беларусі пры Савеце Еўропы, дарадцам амбасады ў Францыі. З 2000 па 2008 год - першы памочнік прэзідэнта, затым стаў кіраўніком яго адміністрацыі. Уладзімір Макей лічыцца майстрам закуліснай барацьбы - у 2008 годзе ён адыграў важную ролю ў разгроме групоўкі «усёмагутнага» сакратара Савета бяспекі Віктара Шэймана.

Крыніца ў МЗС РФ распавяла, што ў Маскве яшчэ на мінулым тыдні даведаліся аб будучых кадравых перастановах ў Менску. Зрэшты, «ніякіх палітычных прычын адстаўкі Мартынава няма». «Гэта асабліва асабістае пытанне, з працай экс-міністра не звязанае», - дадаў расейскі дыпламат, адмовіўшыся раскрыць дэталі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках