17 траўня 2024, Пятніца, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей змяніў Мартынава

181
Макей змяніў Мартынава

(абноўлена) Аляксандр Лукашэнка вызваліў Сяргея Мартынава ад пасады міністра замежных спраў.

Афіцыйная фармулёўка - у сувязі з пераходам на іншую працу.

Дыктатар прызначыў міністрам замежных спраў Уладзіміра Макея, вызваліўшы яго ад пасады кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта.

Для Уладзіміра Макея перавод на пасаду міністра замежных спраў з пасады кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі з'яўляецца фактычна паніжэннем. Застаецца таксама адкрытым пытанне, хто ўзначаліць адміністрацыю беларускага дыктатара?

Нагадаем, пасля жорсткага разгону Плошчы ў снежні 2010 года і разгортвання рэпрэсій супраць апазіцыі, Уладзімір Макей быў унесены Саветам Еўразвяза ў спіс асоб, у дачыненні да якіх дзейнічаюць санкцыі Еўразвяза. Разам з гэтым у «чорны спіс» не быў уключаны былы міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў, які павінен быў заставацца «каналам камунікацыі» паміж Лукашэнкай і заходнімі краінамі. Еўрапейскія чыноўнікі раней адзначалі, што санкцыі носяць персанальны характар. Напрыклад, яны працягваюць дзейнічаць супраць суддзяў, якія выносілі несправядлівыя прысуды, нават пасля іх адстаўкі. Пакуль не ясна, ці застанецца новаспечаны міністр замежных спраў у «чорным спісе» ЕЗ.

Напісаць каментар 181

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках