19 траўня 2024, Нядзеля, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Washington Post: Карэа можа выдаць беларускага міліцыянта ў знак дружбы

11
Washington Post: Карэа можа выдаць беларускага міліцыянта ў знак дружбы

Канчатковае рашэнне аб экстрадыцыі бежанца Аляксандра Баранкова з Эквадора будзе прымаць новы сябар Лукашэнкі.

Пры прадастаўленні прытулку заснавальніку WikiLeaks Джуліяну Асанжу на мінулым тыдні, міністр замежных спраў Эквадора распавёў пра шчодрую нацыянальную палітыку краіны ў дачыненні да прыняцця палітычных бежанцаў. Але гэтая шчодрасць можа мець свае межы, піша Washington Postt (пераклад - charter97.org).

Аляксандр Баранкоў, былы следчы з Беларусі, можа страціць гэты статус і накіравацца дадому, дзе, паводле яго слоў, яго чакае расправа за тое, што ён асудзіў карупцыю ў вышэйшых эшалонах улады.

Запыт аб экстрадыцыі 30-гадовага былога міліцыянта будзе разглядацца ў аўторак. У Беларусі Баранкова абвінавачваюць у махлярстве і вымагальніцтве. Сам жа ён сцвярджае, што выявіў доказы ўдзелу высокапастаўленых чыноўнікаў, у тым ліку сваякоў Аляксандра Лукашэнкі ў кантрабандзе нафтапрадуктаў.

Баранкоў называе крымінальную справу супраць яго сфальсіфікаванай.

Лукашэнка кіруе ў Беларусі з 1994 года. Яго ўрад быў асуджаны за несумленныя выбары, падаўленне апазіцыі і незалежных СМІ, арышты дысідэнтаў. На Захадзе яго называюць апошнім дыктатарам Еўропы.

«Яны абвінавачваюць мяне ў махлярстве і карупцыі, - сказаў Баранкоў па тэлефоне з турмы ў пятніцу. - Лёгка вініць у гэтым, калі міліцыя, суды і пракуратура падпарадкоўваюцца асабіста кіраўніку і яго сям'і».

Баранкоў прыбыў у Эквадор у жніўні 2009 года пасля таго, як супраць яго вылучылі абвінавачанні. Беларусь спрабуе дамагчыся выдачы міліцыянта да гэтага часу. У 2010 годзе ён быў заключаны ў турму на 55 дзён, але быў вызвалены пасля таго, як улады далі яму статус бежанца, прыняўшы да ўвагі яго сцвярджэнні аб палітычных пераследах.

У кастрычніку 2011 года Нацыянальны суд Эквадора адмовіў уладам Беларусі ў выдачы Баранкова. Сітуацыя змянілася напярэдадні візіту Лукашэнкі ў лацінаамерыканскую краіну

Беларускі і эквадорскі кіраўнікі падпісалі шэраг пагадненняў аб гандлі, адукацыі, сельскай гаспадарцы. Была дасягнута дамоўленасць аб абмене дыпламатамі. Таксама было падпісана папярэдняе пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне абароны.

Пры Рафаэле Карэа Эквадор стаў развіваць гандлёвыя і палітычныя сувязі з супернікамі ЗША, у тым ліку з Іранам, Расеяй і Кітаем.

«Усё змянілася пасля візіту Лукашэнкі», - кажа Баранкоў.

Службовая асоба ў Нацыянальным судзе заявіла, што ўжо ў аўторак Нацыянальны суд можа пазбавіць беларуса статусу бежанца.

Тады канчатковае рашэнне аб тым, ці варта аддаваць яго Лукашэнке будзе прымаць прэзідэнт Эквадора.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках