23 красавiка 2024, aўторак, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцера Дашкевіча прысудзілі да яшчэ аднаго году калоніі

71
Зміцера Дашкевіча прысудзілі да яшчэ аднаго году калоніі

У глыбоцкай калоніі прайшоў закрыты суд над палітвязнем і лідэрам «Маладога Фронту».

«Пакуль вядомы толькі прысуд суда - яшчэ год калоніі. Прычым у гэты год залічаны тыя 4 месяцы, якія павінен быў Зміцер адбыць яшчэ па ранейшаму прысуду. Такім чынам, калі ўсё будзе добра, ён выйдзе на волю 28 жніўня 2013 года, не раней. Тут у калоніі нават супрацоўнікі, з якімі мы размаўлялі, дзівяцца такому жорсткаму прысуду. Бо суд мог дадаць паўгода ці нават 3 месяцы, залічыўшы тыя 6 месяцаў ПКТ, якія Зміцер адбыў. Але гэтага не адбылося. Адвакат зараз высвятляе некаторыя падрабязнасці, але ўжо вядома, што ноччу Зміцера чакае этап у Віцебск. Адвакат паспрабуе даведацца і тое, ці будзе ён абскарджваць гэты працэс», - паведаміла нявеста палітвязня Наста Палажанка «Радыё Свабода».

Нагадаем, новую крымінальную справу на Зміцера Дашкевіча завялі па абвінавачванні ў «злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі».

Па справе Дашкевіча праходзіла каля 40 сведак. Гэта і міліцыянты, і зняволеныя. Сам лідэр «Маладога Фронту» адмовіўся ад абароны, так як лічыць гэты працэс незаконным.

Маладафронтаўцаў Зміцера Дашкевіча і Эдуарда Лобава затрымалі 18 снежня 2010 года, напярэдадні выбараў прэзідэнта. Іх абвінавацілі ў «збіцці» двух менчукоў. Дашкевічу прысудзілі два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Да завядзення новай справы маладафронтаўцу заставалася адбыць менш за пяць месяцаў пакарання.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках