7 траўня 2024, aўторак, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шуневіч ездзіў у Францыю па запрашэнні Інтэрпола?

20
Шуневіч ездзіў у Францыю па запрашэнні Інтэрпола?

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі крыніцы ў гэтай міжнароднай арганізацыі.

Дадзеная інфармацыя паступіла сайту charter97.org адразу ад двух супрацоўнікаў Генеральнага сакратарыята Інтэрпола ў Ліёне.

Паводле гэтай інфармацыі, учора дэлегацыя Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі на чале з міністрам Ігарам Шуневічам наведала Генеральны сакратарыят Інтэрпола ў Ліёне. Беларускі міністр сустрэўся з генеральным сакратаром Інтэрпола Рональдам Ноўблам.

Характэрна, што на сайце Інтэрпола аб дадзенай сустрэчы нічога не паведамляецца.

Хутчэй за ўсё, адзначаюць крыніцы, пасля крытычных рэпартажу BBC і артыкула ў The Independent арганізацыя вырашыла схаваць кантакты з беларускай дыктатурай.

Ігар Шуневіч, нагадаем, да прызначэння на пасаду кіраўніка МУС працаваў у Камітэце дзяржаўнай бяспекі. Пасля падзей 19 снежня 2010 года асабіста дапытваў арыштаваных кандыдатаў у прэзідэнты і ўдзельнікаў іх каманд у турме КДБ.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках