23 лiстапада 2024, Субота, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Бундэстагу падтрымаў Зміцера Дашкевіча

3
Дэпутат Бундэстагу падтрымаў Зміцера Дашкевіча

Філіп Місфельдэр запатрабаваў неадкладна вызваліць палітвязня.

Каардынатар па пытаннях знешняй палітыкі фракцыі ХСС/ХДС у нямецкім Бундэстагу, старшыня моладзевай арганізацыі хрысціянскіх дэмакратаў ФРГ Філіп Місфельдэр выказаў сваё расчараванне з нагоды новага прысуду лідэру «Маладога фронту» Зміцеру Дашкевічу.

«Ён з'яўляецца прыкладам для многіх палітычна актыўных маладых людзей, якія прагнуць свабоды для свайго народа пасля многіх гадоў дыктатуры. Такія людзі, якіх пераследуе і несправядліва карае рэжым, заслугоўваюць нашай глыбокай павагі і салідарнасці.

Беларускія ўлады павінны нарэшце вызваліць Зміцера Дашкевіча і спыніць практыку палітычна матываваных арыштаў. Дадатковы турэмны прысуд Дашкевічу выкарыстоўваць нельга. Тое, што адбываецца ў Беларусі, дэманструе нам, што свабоду меркаванняў і сходаў маюць далёка не ўсе людзі ў Еўропе. Я нагадваю рэжыму ў Менску, што ў яго няма ніякай палітычнай падаплёкі для ігнаравання праў чалавека», - гаворыцца ў заяве дэпутата, якую прыводзіць «Радыё Свабода».

Нагадаем, 28 жніўня Дашкевіча, які адбывае пакаранне, асудзілі на год пазбаўлення волі, нібыта, за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках