4 траўня 2024, Субота, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускае ноў-хаў: Гарэлку на заводзе «апрацоўваюць» пазітыўнай музыкай

87
Беларускае ноў-хаў: Гарэлку на заводзе «апрацоўваюць» пазітыўнай музыкай

Новы прадукт вывеў на рынак брэсцкі лікёра-гарэлачны завод «Белалка».

Над гарэлкай «Хлебнікаў», як паведамляе афіцыйны сайт канцэрна «Белдзяржхарчпрам», на працягу двух гадоў працавала каманда мастакоў, дызайнераў, маркетолагаў. Напой, сцвярджаецца, атрымаўся унікальным.

«Хлебнікаў» - увасабленне пераемнасці традыцый вытворчасці гарэлкі, - інфармуе прэс-служба канцэрна. -Лепшыя нацыянальныя рэцэпты прыгатавання і высокая культура спажывання напоя, якая скалалася гістарычна, знайшлі адлюстраванне як у незвычайным «царскім» дызайне этыкеткі і бутэлькі, так і ў саміх назвах гарэлак: «Дваранская», «Свецкая», «Купецкая», «Хрустальная», «Класічная», «Мяккая».

Галоўная асаблівасць напою - у тэхналогіі прыгатавання.

«Унікальнасць гарэлкі «Хлебнікаў» - ва ўжыванні працэсу апрацоўкі вады музыкай: на ўсіх тэхналагічных этапах вытворчасці гучыць спецыяльна падабраная светлая пазітыўная музыка, чым дасягаецца крышталізацыя і структурызацыя малекул вады, яе «зарадка» пазітыўнай энергіяй, што надае напою дзіўна «добры» густ і пазітыўную энергетыку».

Onliner.by патэлефанаваў на прадпрыемства і ўдакладніў: ці сапраўды ў цэхах уключаюць магнітафон, ці гэта рэкламны ход?

«Так, музыка іграе, - запэўніў начальнік упраўлення збытам і фірменным гандлем, маркетынгам і ВЭД Вячаслаў Мятліцкі. - Гарэлка ўжо паступіла ў продаж. Кошт «на паліцы» - 36 тыс. рублёў».

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках