20 траўня 2024, панядзелак, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стэфан Эрыксан: Дабро пераможа. Жыве Беларусь!

103
Стэфан Эрыксан: Дабро пераможа. Жыве Беларусь!

Амбасадар Швецыі звярнуўся да беларусаў.

Стэфан Эрыксан, амбасадар Швецыі ў Менску, якому беларускія ўлады адмовілі ў падаўжэнні акрэдытацыі, падзякаваў беларусаў за падтрымку. Аб гэтым ён напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Дарагія сябры! Я ўжо зразумеў, што ніяк не паспею ўсім даць належны адказ на вашыя словы падтрымкі ў гэты няпросты для мяне час. Я не хацеў апынуцца ў гэтай сітуацыі і памяняў бы вашу пахвалу на магчымасць працаваць у Беларусі і з вамі сустракацца! Ваша падтрымка, вядома, мяне вельмі супакойвае і грэе. Я вам шчыра ўдзячны!

Наўрад ці я заслугоўваю вашай пахвалы, таму што ў рэшце рэшт я рабіў сваю працу, якую вельмі любіў і імкнуўся выконваць сумленна. Магчыма, Беларусь мяне натхніла зрабіць трохі больш, чым я павінен быў, але тады гэта ваша заслуга! Калі чытаю вашыя каментары, узнікае адчуванне, што вы мяне ўжо пахавалі... Калі ласка, не трэба яшчэ мяне хаваць», - напісаў дыпламат.

«Карлсан/Эрыксан яшчэ прыляціць! Да сустрэчы! Дабро пераможа! Жыве Беларусь», - скончыў ён.

Як паведамляў сайт charter97.org, 3 жніўня стала вядома, што амбасадара Швецыі выгналі з Менска. Пра гэта напісаў міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт у Твітэры.

Напісаць каментар 103

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках