10 траўня 2024, Пятніца, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лёгкаматорныя самалёты загадана расстрэльваць з кулямётаў (Відэа)

129
Лёгкаматорныя самалёты загадана расстрэльваць з кулямётаў (Відэа)

На Беларускім тэлебачанні паказалі адказ беларускіх вайскоўцаў на «мядзведжы дэсант».

У праграме «Арсенал» ад 5 жніўня прагучала прапанова збіваць лёгкаматорныя самалёты агнём кулямёта, усталяванага ў шкворневай ўстаноўцы ў грузавой кабіне верталёта Мі-8. Страляць павінен бартавы тэхнік.

Паказалі ў сюжэце і занятак з бартавымі тэхнікамі 181-й баявой верталётнай базы.

Для чаго гэта зроблена, можна толькі меркаваць. Наколькі вядома сайту charter97.org, да гэтага часу ўсімі загадамі і інструкцыямі забаранялася адкрываць агонь па пасажырскіх і лёгкаматорных самалётах, якія ляцяць. Няўжо гэтыя загады адмянілі?

Як паведамляў сайт charter97.org, 4 ліпеня беларускую мяжу незаўважна для СПА перасёк лёгкаматорны шведскі самалёт. Над Івянцом і ўскраінамі Менска з яго былі скінутыя плюшавыя мядзведзі з плакатамі ў падтрымку свабоды слова ў Беларусі. Улады Беларусі не прызнавалі факту палёту да 26 ліпеня, заяўляючы, што «вядзецца праверка». Тым часам былі затрыманыя фатограф Антон Сурапін, які выклаў у інтэрнэце фота плюшавых мядзведзяў, знойдзеных пад Івянцом, а таксама рыэлтар Сяргей Башарымаў, які ў Менску здаваў шведам кватэру.

Пасля гэтага Лукашэнка зняў з пасад старшыні Дзяржпамежкамітэта генерал-маёра Ігара Рачкоўскага і камандуючага ВПС і войскамі СПА Узброеных Сіл генерал-маёра Зміцера Пахмелкіна. З краіны быў высланы амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан.

Напісаць каментар 129

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках