Арыштаваны мэр Гомеля?
68- 6.08.2012, 12:55
Старшыня Гомельскага гарвыканкама Віктар Піліпец затрыманы супрацоўнікамі беларускіх сілавых ведамстваў.
Аб гэтым паведаміла TUT.BY інфармаваная крыніца ў Гомельскім гарвыканкаме. У цяперашні час на працоўным месцы ён адсутнічае, а супрацоўнікі арганізацыі ўстрымліваюцца ад афіцыйных каментароў.
Неафіцыйна ўдалося высветліць, што арышт буйнога чыноўніка можа быць звязаны з дзейнасцю Упраўлення камунальнай службы. Нібыта кватэры ў Гомелі размяркоўваліся сярод «патрэбных людзей» і сваякоў.
Аб прад'яўленні Віктару Піліпцу якога-небудзь афіцыйнага абвінавачвання пакуль не паведамляецца.