2 траўня 2024, Чацвер, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць Кучмы могуць узбудзіць новую крымінальную справу

5
Супраць Кучмы могуць узбудзіць новую крымінальную справу

Пракуратура можа зноў распачаць крымінальную справу супраць былога прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы.

Аб гэтым заявіў першы намеснік генеральнага пракурора Рэнат Кузьмін.

«Суд устанавіў, што справа супраць Кучмы была ўзбуджаная без дастатковых падстаў. Гэта значыць, што ў следчага зараз ёсць магчымасць дапрацаваць матэрыялы і сабраць у гэты раз досыць падстаў для завядзення новай крымiнальнай справы супраць Кучмы», - адзначыў ён у інтэрв'ю газеце «Сегодня».

Адказваючы на пытанне, ці будзе гэта справа са старой або з іншай фармулёўкай, Кузьмін сказаў: «Альбо з іншай, альбо з той жа. І працягнуць расследаванне, улічваючы памылкі, на якія ўказаў суд».

Акрамя таго, ён падкрэсліў, што праца па пошуку заказчыкаў і арганізатараў забойства журналіста Георгія Гангадзэ працягваецца.

Нагадаем, крымінальная справа ў дачыненні да Кучмы ўжо была ўзбуджана 21 сакавіка 2011 года. Ён абвінавачваўся ў перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў, якія прывялі пасля да забойства журналіста Гангадзэ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках