25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ пацвярджае: Кантрабандзе Лукашэнкі пастаўлены заслон

47
БЧ пацвярджае: Кантрабандзе Лукашэнкі пастаўлены заслон

Беларуская чыгунка пацвярджае адсутнасць паставак у Беларусь нафты з РФ з трэцяй дэкады ліпеня.

«З пастаўкамі нафты з РФ дваякая сітуацыя: па паперах пастаўкі ёсць, але дэ-факта яны не ажыццяўляюцца прыкладна з сярэдзіны трэцяй дэкады ліпеня», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прадстаўнік БЧ.

Раней са спасылкай на удзельнікаў беларускага рынку нафтаперапрацоўкі паведамлялася, што РЖД блакавала адгрузку нафты з РФ у Беларусь. «Расейская чыгунка не дае згоды на прыёмку і адпраўку нафты ад расейскіх нафтатрэйдэраў. Дэ-факта пастаўкі сыравіны для растваральнікаў заблакаваныя і гэты бізнэс у Беларусі прыпыніўся», - сказаў суразмоўца.

Прадстаўнік БЧ не змог пакуль пракаментаваць сітуацыю па жніўні ў частцы наяўнасці кантрактных абавязацельстваў на прыёмку і адпраўку нафты ад расейскіх нафтатрэйдэраў.

Раней таксама паведамлялася, што беларускія трэйдары пакуль працягваюць вытворчасць сублімаваных нафтапрадуктаў з рэшткаў раней закупленых партый нафты.

У Беларусі з расейскай нафты вырабляюцца растваральнікі, экспарт якіх не абкладаецца пошлінай. За 5 месяцаў гэтага года экспарт гэтых прадуктаў нафтахіміі з Беларусі перавысіў 2 млн тон на суму каля $2,2 млрд. Кіраўніцтва РФ неаднаразова выказвала заклапочанасць рэзкім ростам экспарту растваральнікаў з тэрыторыі Беларусі, а адказныя расейскія чыноўнікі публічна выказвалі падазрэнні, што па эканамічнай сутнасці экспарт гэтых тавараў уяўляе сабой рээкспарт расейскіх нафтапрадуктаў без выплаты экспартных пошлін у бюджэт РФ. Прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў 18 чэрвеня ў Менску заявіў аб намеры «дасканала разабрацца» з гэтым пытаннем.

Раней трэйдары чакалі ўвядзення пошліны на дадзены прадукт, які актыўна экспартаваўся праз прыбалтыйскія тэрміналы.

Вытворчасць і экспарт растваральнікаў, якія фармальна не адносяцца да нафтапрадуктаў, сталі адной з асноўных крыніц станоўчай дынамікі эканомікі і прафіцыту знешняга гандлю Беларусі ў гэтым годзе разам з экспартам нафтапрадуктаў з расейскай нафты.

Па дадзеных Белстата, Беларусь у студзені-траўні 2012 года імпартавала з Расеі 5 млн 442,8 тыс. тон нафтапрадуктаў, што ў 3,7 разы больш у параўнанні са студзенем-траўнем мінулага года.

Імпарт нафты ў справаздачным перыядзе вырас на 42,4% - да 9 млн 179,2 млн тон.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках