30 красавiка 2024, aўторак, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску затрымалі журналістаў «Белсата»

4
У Віцебску затрымалі журналістаў «Белсата»

Міліцыя затрымала Вольгу Старасціну і Дзяніса Міхайлава падчас здымак.

Журналісты праводзілі відэаапытанне для тэлеканала «Белсат» пра тое, ці ведаюць жыхары горада сваіх «дэпутатаў». Дзяніс Міхайлаў паспеў паведаміць «Радыё Свабода» аб тым, што іх затрымалі ў раёне плошчы Перамогі ў цэнтры горада.

Цяпер журналісты знаходзяцца ў РУУС Чыгуначнага раёна Віцебска. У іх бяруць пісьмовыя тлумачэнні. Далейшы лёс затрыманых пакуль невядомы.

Адзначым, што ўчора ў Менску таксама былі затрыманыя незалежныя журналісты Юлія Дарашкевіч і Ірына Козлік. Зараз над імі праходзіць суд.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках