13 чэрвеня 2026, Субота, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатачніка»-махляра судзяць у закрытым рэжыме

9
«Палатачніка»-махляра судзяць у закрытым рэжыме

Справу Глеба Бедрыцкага сёння пачалі разглядаць ў Менскім гарадскім судзе.

Працэс над экс-начальнікам сакратарыята «савета рэспублікі» зрабілі закрытым, піша «Наша Нiва». Хадатайніцтва аб гэтым заявіў пракурор.

Паводле яго слоў, у справе прысутнічае інтымная інфармацыя, якая датычыцца абвінавачанага.

Адвакат і сам Глеб Бедрыцкі настойвалі на тым, каб працэс ішоў адкрыта. Але суддзя Тацяна Тупік падтрымала пракурора.

Як паведамляў сайт charter97.org, расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Бедрыцкага было завершана Генеральнай пракуратурай Беларусі ў канцы ліпеня і накіравана ў Вярхоўны суд, які, вызначыўшы тэрытарыяльную падсуднасць, накіраваў справу ў Менскі гарадскі суд.

Крымінальная справа былога начальніка сакратарыята верхняй палаты беларускага «парламента» складае 47 тамоў.

Бедрыцкі быў затрыманы ў канцы кастрычніка 2011 года ў сваім працоўным кабінеце і змешчаны ў СІЗА. Ён абвінавачваецца ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і ў злоўжыванні службовым становішчам.

Абвінавачаны накіроўваў прашэнне на імя кіраўніка дзяржавы аб вызваленні яго ад крымінальнай адказнасці, аднак, як растлумачылі ў праваахоўных органах, «калі справа накіраваная ў суд - значыць, прашэнне адхілена».

Бедрыцкі раней займаў розныя пасады ў міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва, амбасадзе Беларусі ў Германіі, пазней - у апараце беларускага ўрада.

На пасаду начальніка сакратарыята «савета рэспублікі» ён быў прызначаны ў 2003 годзе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках