16 лiстапада 2024, Субота, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускае ноў-хаў: Відэльцы-клюшкі (Фота)

120

Прыдумаў іх хлопец з Гомеля, а выпускаць іх хочуць да чэмпіянату свету па хакеі, калі ён, вядома, адбудзецца ў Менску.

Узор новага прыбора стварылі ў Гомельскім прафесійна-тэхнічным каледжы машынабудавання. Гібрыд нажа, відэльца і клюшкі прыдумаў вынаходнік Станіслаў Галкоўскі, зрабілі яго з нержавейкі. Па сваіх памерах першая мадэль відэльца-клюшкі крыху менш стандартных сталовых прыбораў. Гэта фактычна мініяцюрная хакейная клюшка з трыма зубцамі на канцы і рэжучай ніжняй паверхняй. За кошт таго, што ручка размяшчаецца зверху, ціск рэжучай паверхні атрымліваецца даволі высокім, паведамляе БелТА.

Узор вырабілі студэнты каледжа пад кіраўніцтвам педагогаў. «Наш калектыў з энтузіязмам падтрымаў ідэю стварэння новага сталовага прыбора. Для нас гэта стала незвычайным заданнем, не па складанасці, а па змесце, ніхто і ніколі яшчэ ў свеце не рабіў відэлец-клюшку. Думаю, што гэта вынаходніцтва варта выпусціць у прамысловых аб'ёмах. Такі сталовы прыбор можа стаць візітоўкай сусветнага чэмпіянату: убачыў нехта відэлец-клюшку і адразу ўзгадаў Беларусь», - распавёў дырэктар каледжа Генадзь Казлоў.

Як тлумачыць аўтар вынаходніцтва, для масавага продажу відэлец-клюшка задуманы як пластыкавая і аднаразовая мадэль. Металічная мадэль - хутчэй сувенірная прадукцыя.

Аўтар ужо прыдумаў і назву свайму вынаходніцтву - «Чыкен-по». Chicken paw - у перакладзе з англійскай азначае «курыная лапка». Відэлец-клюшка-нож сапраўды чымсьці нагадвае курыную лапку, якая ў XX стагоддзі стала адным з сімвалаў пацыфізму. Спорт жа спрадвеку мае пацыфісцкую накіраванасць, яшчэ ў Старажытнай Грэцыі на час Алімпійскіх гульняў спыняліся ўсе войны.

На ручцы «Чыкен-по» хлопец хоча змясціць сімволіку чэмпіянату, напісаць Minsk-2014.

Напісаць каментар 120

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках