17 траўня 2024, Пятніца, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Багатых» прымусяць плаціць за «камуналку» 120-150%

239
«Багатых» прымусяць плаціць за «камуналку» 120-150%

Кіраўнік прапанаваў дыферэнцаваць аплату камунальных паслуг у залежнасці ад даходаў насельніцтва.

Існуе план, згодна з якім ужо ў 2015 годзе насельніцтва павінна будзе аплочваць 100% выдаткаў на камунальныя паслугі. Аднак ва ўрадзе многія пытанні да гэтага часу не вырашаны: уводзіць дыферэнцыраваную аплату ці рабіць зніжкі для малазабяспечаных слаёў насельніцтва? Сваё катэгарычнае меркаванне з гэтай нагоды выказаў учора Аляксандр Лукашэнка, піша «Інтэрфакс».

«Давайце зробім так: багаты чалавек 120-150% хай плаціць камунальных выдаткаў. Бедны чалавек, з якога ўзяць сёння няма чаго, - 25-30%. І мы вырашым праблему, - сказаў Лукашэнка падчас сустрэчы з членамі ўрада і Нацбанка. - Але вы нават не рушылі ў гэтым кірунку ва ўрадзе, таму што думаеце, што і вам калісьці будзе, вы ж не бедныя - 120% аплочваць. Так я вам дам дадаткова гэтыя грошы, каб вы маглі заплаціць».

«Багаты чалавек не павінен плаціць 25-30% ад кошту камунальных паслуг. Мы ж не прывыклі дыферэнцыравана працаваць. Арганізуйце гэтую працу», - заявіў А.Лукашэнка.

Ён таксама нагадаў аб сваім патрабаванні павышаць штогод тарыфы на паслугі ЖКГ для насельніцтва не больш за $5 у эквіваленце. «Мне ўжо надакучыла ад вас (урада - ІФ) слухаць гэтыя просьбы: $5 даляраў мала, давайце $10-15». Некаторыя людзі сёння з вады на хлеб перабіваюцца, а вы - дайце-дайце», - сказаў Лукашэнка.

Таксама кіраўнік заявіў, што «ужо няма неабходнасці будаваць новыя культурныя і спартыўныя аб'екты, якіх у краіне дастаткова, і ў іх неабходна арганізаваць працу на належным узроўні».

Напісаць каментар 239

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках