18 траўня 2024, Субота, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Парсюкевіч: Я расчараваны рашэннем ГП

17
Сяргей Парсюкевіч: Я расчараваны рашэннем ГП

На рашэнне ісці на «выбары» паўплывалі слабасці і заганы людзей, лічыць актывіст.

Прадпрымальнік і актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» (ГП) Сяргей Парсюкевіч - адзін з чатырох чалавек, якія на савеце кандыдатаў у «дэпутаты» ад ГП прагаласавалі за зняцце з «выбараў». Сяргей Парсюкевіч выступіў з крытыкай удзелу ў фарсе і папрасіў, каб кандыдаты не ўводзілі ў зман сябе і людзей. У выніку ГП усё роўна вырашыла не здымацца з «выбараў», а Сяргей распавёў у інтэрв'ю сайту charter97.org, чаму кандыдаты ад ГП вырашылі ўдзельнічаць у «выбарах».

- Вы расчараваныя агульным рашэннем ісці на «выбары» да канца?

- Так. Таму што я лічу, што ўсе магчымасці для агітацыі, якія хацелася б выкарыстоўваць, выкарыстоўваць не атрымаецца. Я супраць інтэрнэт-байкоту, я за актыўны байкот. Калі я працаваў на пікетах, я канкрэтна людзям тлумачыў, што «выбараў» у краіне няма, што ў фарсе ўдзельнічаць не трэба. І гэта было эфектыўна. Але цяпер я бачу, што магчымасцей для агітацыі больш няма. Трэба было здымацца яшчэ тыдзень таму. Я лічу, што на агульнае рашэнне ісці на «выбары» паўплывалі слабасці і заганы людзей. Некаторыя кандыдаты працуюць у акругах і лічаць, што калі іх імя ёсць у бюлетэнях, то іх могуць выбраць. Маё меркаванне - трэба здымацца.

- Уладзімір Някляеў казаў, што пры адзіным падыходзе і байкот, і ўдзел будуць правільнымі. У выніку ГП не далучылася да адзінага байкоту...

- Мы і павінны былі дзейнічаць усе разам. На жаль, не ўдалося. Асабіста я выступаю за байкот, але актыўны. Вось спікеры АГП паспрабавалі распаўсюджваць ідэі байкоту, але ў іх не атрымалася (гаворка ідзе аб цэнзуры кандыдатаў, якія ў эфіры заклікалі да байкоту - заўвага). А вось пікеты - іншая справа. Мы ціха тлумачылі людзям, што выбару ў краіне няма, што не варта галасаваць.

- А як людзі, якіх вы самі заклікалі не хадзіць на «выбары», успрымуць рашэнне ГП удзельнічаць у фарсе?

- Хто як. Многія людзі да гэтага часу лічаць, што «выбары» у краіне ёсць. Гэта залежыць ад той інфармацыі, якую яны атрымліваюць. На нашых пікетах некаторыя людзі дзівіліся нават таму, што ў нас ёсць палітвязні.

- Як вы лічыце, ці не ўпадзе аўтарытэт ГП з-за ўдзелу ў фарсе?

- Я думаю, што не. Насельніцтву пляваць на нашы тусоўкі. Яны даведаюцца пра гэта, толькі калі па тэлевізары пра гэта распавядуць.

Нагадаем, сёння стала вядома, што ў ходзе савета кандыдатаў у дэпутаты, які адбыўся 17 верасня праз скайп, актывісты ГП вырашылі ўдзельнічаць у «выбарах» да канца.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках