4 траўня 2024, Субота, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камендант інтэрната БДТУ: заселім, калі прагаласуеце

27
Камендант інтэрната БДТУ: заселім, калі прагаласуеце

Студэнты з усёй краіны працягваюць паведамляць аб прымусовым датэрміновым галасаванні.

Адзін з чытачоў «Нашай Нiвы» напісаў у газету пра тое, як заганяюць на «выбары» у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.

«БДТУ, інтэрнат № 2. Ходзяць па пакоях і просяць напісаць дзень, калі будзеш галасаваць, і паставіць подпіс. Кажуць, што тых, хто прагаласуе датэрмінова, не будуць караць за пропуск заняткаў у суботу. Дарэчы, некаторыя «вядуцца» на гэты выходны. Яшчэ: большай частцы студэнтаў інтэрнат далі толькі на 2 месяцы. Камендант кажа, што паведаміць інфармацыю аб тым, ці заселяць цябе на ўвесь час, толькі пасля таго як ты прагаласуеш», - піша абураны студэнт.

Сайт charter97.org ужо паведамляў аб масавых выпадках прымусовага галасавання ў іншых ВНУ краіны.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках