17 траўня 2024, Пятніца, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пагражае польскім назіральнікам

85
Лукашэнка пагражае польскім назіральнікам

Дыктатар накінуўся на палякаў за крытыку яго «выбараў».

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў краіне «створаны ўсе ўмовы для правядзення свабодных і дэмакратычных «парламенцкіх выбараў», ён разлічвае на лепшае ў ацэнцы выбараў Захадам.

«Я павінен разлічваць заўсёды на лепшае. Мы разлічваем на лепшае, а як будзе - пабачым», - заявіў Лукашэнка ў нядзелю журналістам, галасуючы на адным з выбарчых участкаў у Менску, перадае «Інтэрфакс».

Лукашэнка падкрэсліў, што «выбары праводзяцца не для Захаду, «выбары» у Беларусі, і галоўны іх аўтар - беларускі народ». «Як ён накрэсліць у кабінах для галасавання, значыць - так і будзе», - сказаў беларускі дыктатар.

Кіраўнік заявіў, што ён не быў уцягнуты ў «выбарчую кампанію» у сілу сваёй занятасці. «Але калі і на гэты раз хтосьці ўсумніцца ў нашых «выбарах», то я тады не ведаю, як іх трэба праводзіць», - падкрэсліў ён. «Думаю, што прычапіцца пакуль, па сутнасці, да нашага перадвыбарчага працэсу не да чаго», - дадаў А.Лукашэнка.

Беларускі дыктатар заявіў, што ў іншых дзяржавах «хай зайздросцяць» таму, як праходзяць «выбары» у Беларусі. «У дзяржавах, дзе выбары праходзяць спакойна, - гэта шчасце. Нам не патрэбныя рэвалюцыі, выбухі, мардабоі, сутычкі », - сказаў Лукашэнка.

Пры гэтым ён заклікаў журналістаў не спяшацца з ацэнкамі спакойнай плыні «выбараў» у Беларусі. «Галоўнае шоў пачынаецца пасля «выбараў», калі адбываюцца розныя недарэчнасці пасля галасавання», - сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, «выбары» і галасаванне ідуць спакойна. «А потым падлічаць галасы - нехта знервуецца, расплачацца, і пачынаецца шоў», - адзначыў ён.

Каментуючы выказванні некаторых міжнародных назіральнікаў, у прыватнасці польскіх, пра тое, што выбары ў Беларусі праходзяць недэмакратычна, ён адзначыў: «Перадайце сваім польскім назіральнікам, хай яны навучацца ў нас, як праводзіць выбары, і са сваім уставам у чужы агарод хай не лезуць» . «Мы без польскіх палітыкаў разбярэмся, як нам будаваць сваё жыццё», - заявіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках