Журналіста «Камсамолкі» затрымалі на выбарчым участку
4- 23.09.2012, 15:45
Зміцер Ласько знаходзіўся на ўчастку № 704 (Партызанская выбарчая акруга Менска). Міліцыянт патрабаваў ад яго выдаліць зробленыя на ўчастку здымкі.
Інфармацыя пра інцыдэнт прагучала на прэс-канферэнцыі Цэнтрвыбаркама 23 верасня з вуснаў калегі затрыманага журналіста, карэспандэнта «Камсамолкі» Ірыны Козлік. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік адзначыў, што Выбарчы кодэкс дае права журналістам рабіць фатаграфіі на выбарчым участку.
Як паведамілі ГА «БАЖ» супрацоўнікі газеты, Зміцера Ласько адпусцілі адразу ж, як толькі пытанне аб яго затрыманні прагучала на прэс-канферэнцыі ЦВК, інфармуе ПЦ «Вясна».