2 траўня 2024, Чацвер, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм «У тумане» атрымаў узнагароду фестывалю «Кінашок»

6
Фільм «У тумане» атрымаў узнагароду фестывалю «Кінашок»

Фільмы паводле аповесці Васіля Быкава узнагароджаны на XXI Адкрытым фестывалі кіно краін СНД, Латвіі, Літвы і Эстоніі «Кінашок-2012».

Фестываль адбыўся ў Анапе, паведамляе БелТА.

Прыза за лепшую мужчынскую ролю ганараваны выканаўца галоўнай ролі - шляхавы абходчык Сушчэня - у экранізацыі аповесці Васіля Быкава «У тумане» рэжысёра Сяргея Лазніцы. У вытворчасці праекта акрамя беларускай кінастудыі ўдзельнічалі MA.JA.DE Fiction (Германія), кінакампанія «Джы Пі» (Расея), Rija Films (Латвія), Lemming Film (Нідэрланды), тэлеканал ZDF/ARTE (Германія), Фонд падтрымкі еўрапейскага кіно EURIMAGES.

Фільм «У тумане» раней атрымаў прэстыжны прыз журы Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы FIPRESCI на 65-м міжнародным кінафестывалі ў Канах, Гран-пры VI Міжнароднага кінафестывалю імя Андрэя Таркоўскага «Люстэрка», прыз «Залаты абрыкос» на IX Міжнародным кінафестывалі ў Ерэване і ўзнагароду Адэскага міжнароднага фестывалю (АМКФ).

У конкурсе поўнаметражных фільмаў «Кінашок-2012» удзельнічалі 14 карцін. Крэсла старшыні журы ў гэтым годзе займаў пісьменнік Уладзімір Вайновіч.

«Кінашок» рэгулярна праходзіць з 1992 года. За дваццаць гадоў фестываль стаў адным з найбольш важных, прадстаўнічых і паважаных кінафорумаў на постсавецкай прасторы, дзе адкрываюцца новыя імёны ў сучасным кінематографе, адбываецца знаёмства з новымі работамі мэтраў кіно.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках