2 траўня 2024, Чацвер, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У войска будуць браць гіпертонікаў і язвенікаў

79
У войска будуць браць гіпертонікаў і язвенікаў

Мінабароны і Міністэрства аховы здароўя рэгулярна ўносяць змены ў «спісы» хвароб.

«За апошнія 18 гадоў пабачылі свет 6 нарматыўна-прававых дакументаў, якія тычацца стану здароўя маладых людзей, - цытуе «Минский курьер» урача-эксперта аддзела прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Менска Віктара Ветчынкіна. - Вось і з 1 жніўня 2012 года ўступіла ў сілу сумесная пастанова Міністэрства абароны і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь №33/85. Згодна з гэтым дакументам, прыкметна скараціўся спіс захворванняў, па якіх прызнаюцца непрыдатнымі да вайсковай службы прызыўнікі і ваеннаабавязаныя, якія знаходзяцца на ўліку ў ваенных камісарыятах і не маюць права на іншыя віды адтэрміновак, акрамя як па хваробе. Гэта значыць, ужо ў лістападзе шанцы трапіць у войскі маюць асобныя прызыўнікі, якія раней карысталіся адтэрміноўкай ад прызыву па стане здароўя».

Дарога ў войска, нагадвае спецыяліст, цяпер адкрыта гіпертонікам і тым, хто пакутуе ад скаліёзу другой ступені - з вуглом адхілення да 10 градусаў у становішчы лежачы. Адсутнічаюць супрацьпаказанні і па язвавай хваробе, але толькі ў выпадках, калі няма перфарацыі і крывацёку, а абвастрэнні здараюцца не часцей за адзін раз у год і не патрабуюць працяглага лячэння.

«Хацеў бы супакоіць бацькоў такіх прызыўнікоў: у часткі сіл спецыяльных аперацый, унутраных войскаў МУС, КДБ, памежнай службы, дзе байцы адчуваюць высокія нагрузкі, іх сыны не патрапяць, - працягвае Віктар Ветчынкін. - Затое ім адкрыта дарога ў танкавыя падраздзяленні, на службу ў складзе экіпажаў баявых машын, пускавых установак, па ахове аб'ектаў Узброеных Сіл, у злучэнні і вайсковыя часткі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны, зенітна-ракетных войскаў».

Для ваеннаслужачых з язвавай хваробай харчаванне ў салдацкіх сталовых, запэўнівае Ветчынкін, асобнае. Паводле яго слоў, кормяць там не горш, чым дома. Мяса, рыба, каўбаса, масла, яйкі - гэта далёка не поўны набор прадуктаў, якія штодня ўжываюць салдаты на сняданкі, абеды і вячэры.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках