17 траўня 2024, Пятніца, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За патрабаванне альтэрнатыўнай службы - у «псіхушку»

39
За патрабаванне альтэрнатыўнай службы - у «псіхушку»

У кампанію за альтэрнатыўную грамадзянскую службу (АГС) звярнуўся па дапамогу прызыўнік Андрэй Чарнавусаў, жыхар горада Ліда.

Тыдзень таму малады чалавек накіраваў у прызыўную камісію заяву з патрабаваннем замяніць праходжанне тэрміновай вайсковай службы альтэрнатыўнай грамадзянскай, што дапускае артыкул 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паведамляе прэс-служба кампаніі за альтэрнатыўную грамадзянскую службу (АГС).

Замест разгляду заявы па сутнасці лекары Лідскага райваенкамата накіравалі прызыўніка ў Гродна на дадатковае абследаванне.

Сёння Андрэй прыехаў у Гродна ў лякарню, дзе даведаўся, што яго будуць афармляць на стацыянарнае псіхічнае абследаванне.

На пытанні «Навошта?» і «Чаму?» яму адказалі, што хочуць зверыць ягоныя перакананні з нормамі псіхічнага здароўя. Зараз Андрэй знаходзіцца ў прыёмным аддзяленні, чакае афармлення ўсіх дакументаў.

Кампанія «За АГС ў Беларусі» заяўляе аб недапушчальнасці дыскрэдытацыі прызыўнікоў, якая настойвала на праходжанні альтэрнатыўнай службы і заклікае Міністра Абароны Юрыя Жадобіна спыніць амаральныя дзеянні ў дачыненні да свядомых адмоўнікаў ад вайсковай службы.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках