2 траўня 2024, Чацвер, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Паганяйла: Галоўны карупцыянер - гэта Лукашэнка

14
Гары Паганяйла: Галоўны карупцыянер - гэта Лукашэнка

Улада саджае толькі тых чыноўнікаў, злачынствы якіх ужо немагчыма схаваць, лічыць праваабаронца.

Беларускія чыноўнікі загразлі ў карупцыі, а праваахоўныя органы і судовая сістэма іх пакрывае. Пра гэта сайту charter97.org заявіў кіраўнік юрыдычнага аддзела беларускага аддзялення БХК Гары Паганяйла, каментуючы апошнія арышты беларускіх чыноўнікаў.

«Гэта проста перманентная дзейнасць, звязаная з тым, што чынавенства загразла ў карупцыі. Там, дзе канцы злачынстваў чыноўнікаў відавочна агаляюцца, улада вымушана прыняць меры. Хоць усе гэтыя карупцыянеры выгадаваны выбудаванай Лукашэнкам вертыкаллю», - распавёў Гары Паганяйла.

«Рэальных мер па барацьбе з карупцыяй, акрамя пасадак, мы не бачым. То аднаго, то іншага чыноўніка розных калібраў адпраўляюць на нары - ад старшыні сельсавета да члена адміністрацыі Лукашэнкі. Але карупцыя была, ёсць і будзе, пакуль не з'явіцца адданасць закону, а не свайму гаспадару», - адзначыў юрыст.

«Праваахоўныя органы ў нас таксама карумпаваныя і пакрываюць чынавенства. Толькі тады, калі чыноўнік становіцца бяльмом у воку, калі яго злачынствы ўжо немагчыма схаваць, яго аддаюць на з'ядзенне», - лічыць праваабаронца.

«А грамадства думае, што ідзе барацьба з карупцыяй, што злачынцаў караюць, што для Лукашэнкі не важна, якога ўзроўню чыноўнік, ён саджае нават людзей са свайго апарата. А на самой справе, Лукашэнка - першы карупцыянер», - падкрэсліў Гары Паганяйла.

«Нашы суды таксама карумпаваныя і такім жа чынам глядзяць на становішча спраў. Калі судзяць буйнога чыноўніка, то ён караецца невялікім тэрмінам або штрафам, выходзіць па амністыі альбо ж яго наогул вызваляюць ад адбыцця пакарання, як ужо было», - заўважыў юрыст.

«Усё становішча ў дзяржаве спрыяе разрастанню карупцыі, і такія прыклады, як арышт Піліпца, Баранава і Пракапенкі, кажуць пра тое, што карупцыя квітнее махровымі кветкамі. Бо сёння нават памочнік прэзідэнта не можа ўтрымацца ад злачынства», - сказаў праваабаронца.

Нагадаем, у рамках справы аб кватэрных махінацыях ў гомельскім УКСе нядаўна былі арыштаваныя былы старшыня Гомельскага гарвыканкама Віктар Піліпец, першы намеснік старшыні аблвыканкама Аляксандр Баранаў і былы памочнік Лукашэнкі, галоўны інспектар па Гомельскай вобласці Ігар Пракапенка.

21 верасня Лукашэнка заявіў, што пасадзіць карумпаваных чыноўнікаў разам з іх сем'ямі.

«Некаторыя чыноўнікі, як гэта здарылася ў Гомелі, бралі дзесяткамі кватэры і перапрадавалі, а грошы клалі сабе ў кішэню. Сёння крымінальная справа заведзеная, і не адзін чыноўнік са сваімі сваякамі і набліжанымі сядуць на лаву падсудных», - сказаў дыктатар.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках