2 траўня 2024, Чацвер, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Французы не хочуць інвеставаць у лукашэнкаўскую эканоміку

11
Французы не хочуць інвеставаць у лукашэнкаўскую эканоміку

Французскія прадпрымальнікі знаходзяцца ў рэжыме чакання адносна інвеставання ў беларускую эканоміку.

Аб гэтым заявіў БелаПАН амбасадар Францыі Мішэль Рэнеры на адкрыцці Дзён франкафоннага кіно 27 верасня ў Магілёве.

«Французскія прадпрымальнікі баяліся інвеставаць у Беларусь у мінулым годзе, калі была дэвальвацыя. Зараз жа ў Францыі вялікі крызіс еўразоны. Мне здаецца, што пакуль французскія інвестары, французскія прадпрымальнікі знаходзяцца ў працэсе чакання», - заявіў амбасадар.

Паводле яго слоў, тавараабарот паміж дзвюма краінамі за 2011 год склаў усяго 245 млн. еўра. «Трэба зрабіць больш. Я працую над гэтым. Гэта займае ад 30 да 50% майго працоўнага часу. Я наведаў усе гарады, свабодныя эканамічныя зоны, але да гэтага часу без добрага выніку», - адзначыў Мішэль Рэнеры.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках