17 траўня 2024, Пятніца, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы начальнік ІЧУ: Спыніце здзекі над Дашкевічам!

70
Былы начальнік ІЧУ: Спыніце здзекі над Дашкевічам!

Былы кіраўнік ізалятара часовага ўтрымання ў Івацэвічах публічна звярнуўся да начальніка Мазырскай калоніі.

Лідэр «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч працягвае знаходзіцца ў карцэры Мазырскай калоніі, дзе ён абвясціў галадоўку пратэсту супраць ціску і прыніжэння па рэлігійнай прыкмеце. 27 верасня на сайце «Маладога фронту» нявеста Дашкевіча Наста Палажанка заявіла, што да ціску на актывіста датычны начальнік калоніі Юрый Збароўскі і іншыя супрацоўнікі калоніі, якія пагражаюць палітвязню згвалтаваннем. Праз два дні «Радыё Свабода» патэлефанаваў былы начальнік Івацэвіцкага ізалятара Станіслаў Халадовіч і зачытаў свой зварот да начальніка Мазырскай калоніі:

«Спадар Збароўскі Юрый Багданавіч, спыніце здзекі ў дачыненні да Зміцера Дашкевіча. Не ўцягвайце сябе і іншых супрацоўнікаў калоніі, вашых падначаленых, у злачынства. Памятайце, гэты рэжым не вечны, адказнасць рана ці позна давядзецца несці не толькі маральную, але і крымінальную. Звяртаецца да вас былы начальнік ізалятара часовага ўтрымання, капітан міліцыі ў адстаўцы Станіслаў Халадовіч, горад Івацэвічы».

28 верасня Станіслаў Халадовіч даслаў у Мазырскую калонію тэлеграму са словамі падтрымкі Зміцеру Дашкевічу.

У Мазырскай калоніі сітуацыю вакол палітвязня Зміцера Дашкевіча па-ранейшаму не каментуюць.

Зміцеру Дашкевічу нібыта за непадпарадкаванне павялічылі тэрмін зняволення яшчэ на год і на мінулым тыдні перавялі з Глыбоцкай калоніі ў Мазырскую.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках