25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сальда знешняга гандлю абрынулася ў 18 разоў

113

З-за спынення кантрабанды растваральнікаў сальда знешняга гандлю таварамі ўпала практычна да нуля.

Паводле дадзеных Белстата, сальда знешняга гандлю таварамі ў ліпені склала ўсяго $23,2 млн, зменшыўшыся ў параўнанні з чэрвенем прыкладна ў 18,5 разоў.

Такія дадзеныя змяшчаюцца ў прэс-рэлізе Белстата аб гандлёвым балансе Беларусі ў студзені - ліпені 2012 года, піша onliner.by.

Згодна са свежымі звесткамі ведамства, аб'ём экспарту тавараў у ліпені 2012 года зваліўся на $266,9 млн - да $3,95 млрд з $4,22 млрд месяцам раней. У той жа час імпарт тавараў вырас на $140,7 млн - з $3,79 млрд у чэрвені да $3,93 млрд  у ліпені.

Усё гэта прывяло да абвальнага падзення станоўчага сальда знешняга гандлю таварамі да $23,2 млн з $430,8 млн месяцам раней.

Тое, што адбылося можна растлумачыць прыкрыццём схемы экспарту растваральнікаў і змазачных матэрыялаў з расейскай нафты без выплаты экспартнай пошліны ў расейскі бюджэт.

Таксама неабходна ўлічваць, што ў ліпені яшчэ часткова ажыццяўляліся пастаўкі расейскай сыравіны для вытворчасці растваральнікаў. У жніўні ж такія пастаўкі былі цалкам заблакаваныя, што яшчэ больш адаб'ецца на дадзеных па знешнегандлёваму сальда Беларусі за гэты месяц.

Напісаць каментар 113

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках