18 траўня 2024, Субота, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь на 50% скараціла пералік пошлін на нафтапрадукты ў бюджэт РФ

8
Беларусь на 50% скараціла пералік пошлін на нафтапрадукты ў бюджэт РФ

Беларусь у студзені-ліпені 2012 года пералічыла ў бюджэт РФ $2 млрд 409,9 млн экспартных пошлін на нафтапрадукты, атрыманыя з расейскай нафты.

Аб гэтым паведамляецца ў статыстычнай справаздачы Нацыянальнага банка Беларусі (НББ).

У ліпені сума перададзеных у расейскі бюджэт пошлін рэзка знізілася ў параўнанні з чэрвенем - на 49,3% да $191,2 млн з $377,3 млн. У траўні Беларусь пералічыла ў бюджэт РФ $384,2 млн супраць $363,7 млн у красавіку і $448,2 млн у сакавіку. У лютым выплаты склалі $324,1 млн, у студзені - $336,6 млн.

З 1 ліпеня 2012 года ўніфікаваныя ў Беларусі і Расеі экспартныя пошліны на асноўныя віды нафтапрадуктаў знізіліся на 12%. Паводле звестак Белстата, вытворчасць аўтабензінаў і дызпаліва ў Беларусі ў ліпені ў параўнанні з чэрвенем скарацілася на 3%.

Па экспертнай ацэнцы, сума экспартных пошлін на нафтапрадукты, якія пералічваюцца ў расейскі бюджэт, складае прыкладна чвэрць ад сумы беларускага экспарту гэтых тавараў.

Як паведамлялася, у 2011 годзе ў бюджэт РФ Беларусь накіравала $3,07 млрд у выглядзе вывазных пошлін на экспартаваныя ў трэція краіны нафтапрадукты. Агульная сума трансфертаў урада Беларусі ўраду Расеі (з улікам размеркавання ўвазных пошлін у рамках Мытнага саюза) у мінулым годзе склала $3,96 млрд.

З 2011 года Беларусь атрымлівае расейскую нафту бяспошлінна, але пералічвае ў бюджэт РФ экспартныя пошліны на нафтапрадукты, вырабленыя з яе і прададзеныя ў трэція краіны. Экспартныя пошліны ад экспарту нафты ўласнай здабычы (1,7 млн тон у год) Беларусь залічае ў свой бюджэт.

У 2011 годзе, згодна з аплатным балансам, Беларусь завезла з РФ нафты на $7,44 млрд, што складае 29,9% у агульным аб'ёме імпарту (31,1% у 2010 годзе) і на 32,2% перавышае паказчык 2010 года. Экспарт нафтапрадуктаў з Беларусі вырас у 1,9 разы да $12,5 млрд.

Нагадаем, у Беларусі з расейскай нафты вырабляюцца растваральнікі, экспарт якіх не абкладаецца пошлінай. За 5 месяцаў гэтага года экспарт гэтых прадуктаў нафтахіміі з Беларусі перавысіў 2 млн тон на суму каля $2,2 млрд. Кіраўніцтва РФ неаднаразова выказвала заклапочанасць рэзкім ростам экспарту растваральнікаў з тэрыторыі Беларусі, а адказныя расейскія чыноўнікі публічна выказвалі падазрэнні, што па эканамічнай сутнасці экспарт гэтых тавараў уяўляе сабой рээкспарт расейскіх нафтапрадуктаў без выплаты экспартных пошлін у бюджэт РФ. Кантрабандай перапрацаванай расейскай нафты займаюцца беларускія алігархі, блізкія да Лукашэнкі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках